Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Гаазе: Сэрбія не адказвае за генацыд у Босьніі


Кастусь Бандарук, Прага Міжнародны суд у Гаазе разгледзеў скаргу Босьніі супраць Сэрбіі і прызнаў, што Сэрбія як дзяржава невінаватая ў генацыдзе ў часе басьнійскай вайны у 1992-95 гадох.

Суд палічыў, што Бялград усё-ж парушыў міжнароднае права, паколькі не спрабаваў прадухіліць масавыя забойствы. Аглядальнікі лічаць, што гэтае рашэньне можа мець уплыў на разгляд падобных справаў ў будучыні.

Гэта першы выпадак, калі Суд разглядаў пазоў дзяржавы супраць іншай дзяржавы. Босьнія запатрабавала прызнаць віну Бялграду і выплаціць кампэнсацыі ахвярам вайны. Суд разгледзеў этнічныя чысткі, у якіх загінулі каля 200 тысяч чалавек, масавае забойства 8 тысячаў мусульманаў ў Срэбраніцы, а таксама іншыя злачынствы.

16 судзьдзяў Міжнароднага суду палічылі, што забойства ў Срэбраніцы было генацыдам, але адказнасьць за масавыя забойствы ў Босьніі нясуць асобныя лідэры басьнійскіх сэрбаў і нельга ў гэтым вінаваціць Сэрбію як дзяржаву. Ахвяры вайны ня могуць таксама патрабаваць ад Бялграду ніякіх кампэнсацыяў .

На думку Філіпа Гранта з праваабарончай арганізацыі, якая адсочвае ваенныя злачынствы і выпадкі генацыду па ўсім сьвеце, з прычыны адсутнасьці канкрэтных доказаў прысуд ня мог быць іншы:

“Заўсёды ёсьць праблемы з паняцьцем “генацыд”. Гэта найгоршае са злачынстваў, але словам “генацыд” злоўжываюць. Справа тут ня ў тым, колькі людзей загінула, але - ці арганізатары гэтых забойстваў мелі намер зьнішчыць цэлую групу людзей паводле палітычных, рэлігійных альбо іншых матываў. Гэта вельмі цяжка даказаць, і ў дадзеным выпадку віну павінна даказаць пракуратура. Калі аднак не захаваліся ніякія паперы, ніякія дакумэнты, віну даказаць вельмі цяжка”.

Тым ня меней судзьдзі Міжнароднага суду часткова прызналі віну Сэрбіі з той прычыны, што яна не зрабіла нічога, каб прадухіліць масавыя забойствы ў Босьніі, бо гэтым Бялград парушыў Жэнэўскую канвэнцыю ААН з 1949 году. Парушыў яе таксама тым, што дагэтуль ня выдаў Міжнароднаму суду ў Гаазе ўсіх ваенных злачынцаў, у тым ліку Радавана Караджыча і Ратка Младзіча.

Сэрбскія лідэры, у тым ліку праэўрапэйскі прэм’ер Сэрбіі Барыс Тадзіч, не хавалі свайго задавальненьня прысудам Суду. “ Гэта посьпех, гэта перамога”, - гаварылі бялградзкія палітыкі. Затое расчараваныя прысудам былі сваякі ахвяраў вайны і праваабарончыя арганізацыі.

На думку старшыні Сэрбскага Хэльсінскага камітэту Соні Бісэркі, прысуд несправядлівы таму, што ў часе мірнай канфэрэнцыі ў Дэйтане былы сэрбскі прэзыдэнт Слобадан Мілошавіч прадстаўляў усіх сэрбаў, у тым ліку і басьнійскіх. Апрача таго, на ейную думку, фармаваньні басьнійскіх сэрбаў не маглі дзейнічаць без падтрымкі і дапамогі з боку Бялграду.

Вячаслава Сіўчыка затрымалі ўвечары на плошчы Якуба Коласа. Яму паведамілі, што ён падобны на злачынцу, і трэба ехаць у міліцыю на апазнаньне. Там яго трымалі дзьве гадзіны, а потым павезьлі ў турму на Акрэсьціна. Сіўчыка абвінавацілі ў тым, што ён спраўляў натуральную патрэбу ў двары аднаго з дамоў на праспэкце Незалежнасьці.



Вінцука Вячорку затрымалі ля дзьвярэй кватэры, калі ён ішоў дахаты са сваімі дзецьмі. Вячорку абвінавацілі ў тым, што ён нецэнзурна лаяўся ў прысутнасьці дзяцей.




XS
SM
MD
LG