Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Вайтовіч: “Усё можна зрабіць акуратна”


Радыё Свабода 1 сакавіка, ад 11:00 да 12:00, са слухачамі "Свабоды" размаўляў Аляксандар Вайтовіч – апошні абраны тайным галасаваньнем прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, правадзейны ўдзельнік Эўрапейскай акадэміі навук, экс-старшыня Савету Рэспублікі.

Відэафрагмэнт запісу перадачы (5,8 Mb).

Адказ на электронны допіс Эдуарда Канстанцінавіча з Гомелю: “Вам хочацца дэмакратыі. Але ж вы акадэмік, не шараговец, і мусіце ведаць, што пры зьмене ўлады рухне хай сабе і бедная, але стабільнасьць большасьці насельніцтва, пачнецца неўтаймаваны перадзел маёмасьці, на вачох адны будуць багацець, а другія ператварацца ў жабракоў, падскочыць злачыннасьць, у лютых разборках загіне столькі нявінных... Гэта ж праўда, пагадзіцеся! Тады – мо патрэбен нейкі трэці шлях? Які менавіта?”

Вайтовіч: “Гэта няпраўда! Гэта вы глядзіце на нейкія асобныя краіны. Не ўва ўсіх краінах зьмены так адбываліся, як вы іх апісваеце. Вось я магу вам прывесьці да прыкладу Славенію. Нічога гэтага не адбылося ў Славеніі...”

Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 2 сакавіка.
XS
SM
MD
LG