Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак: вызначылі пераможцу праекту помніка князю Ўсяславу


Радыё Свабода, Полацак У Полацку адбылося паседжаньне экспэртнай камісіі, якая вызначыла пераможцу конкурсу праектаў помніка князю Ўсяславу. Гэта самы славуты полацкі князь, які княжыў пры канцы ХІ — на пачатку ХІІ стагодзьдзя і заклаў падмуркі беларускай дзяржавы. Найлепшай прызналі працу маладога скульптара Аляксандра Прохарава.

На конкурс былі пададзеныя працы трынаццаці скульптараў, а найлепшымі вызначылі творы Аляксандра Прохарава, Сяргея Бандарэнкі і Алеся Шатэрніка. Усе тры мадэлі выяўляюць князя Ўсяслава на кані.

Аднак, паводле адмыслоўцаў, Сяргей Бандарэнка выявіў князя на пародным скакуне, якіх не было ў ХІІ стагодзьдзі, а ў Алеся Шатэрніка князь Усяслаў атрымаўся надта сумным і пазбаўленым княскай велічы.

Вырашальнай пры вызначэньні пераможцы стала думка вядомых скульптараў Юр’я Градава і Аляксандра Фінскага, якія прызналі за найлепшы праект свайго маладога калегі Аляксандра Прохарава.

Аднак і да гэтай працы было выказана шэраг заўваг — як мастацкага, так і гістарычнага пляну, і скульптар павінен іх улічыць. Канчатковы варыянт Аляксандар Прохараў мусіць падаць да 20 траўня. Сам помнік плянуюць адкрыць сёлета, аднак дзе яго паставяць, пакуль што ня вызначана. Як варыянт разглядаюць пляц пры ўезьдзе ў горад з боку Менску, а таксама бераг ракі Палаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG