Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным мастацкім музэі адкрываецца выстава Л.Шчамялёва


Ігар Карней, Менск Сёньня ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музэю адкрываецца пэрсанальная выстава “Мастак і час” народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Адметнасьць яе ў тым, што асобная экспазыцыя твораў знанага жывапісца ўпершыню разьмесьціцца ў галоўнай выстаўнай залі Беларусі.

На выставе будуць дэманстравацца як працы мастака, што захоўваюцца ў запасьніках музэю, так і карціны, створаныя цягам апошніх гадоў.

На пачатку лютага майстар адзначыў сваё 84-годзьдзе. Паводле Леаніда Шчамялёва, апошнія гады ён перажывае самы сапраўдны “творчы голад” і практычна ўсе дні прысьвячае працы ў майстэрні.

Леанід Шчамялёў у сваёй майстэрні
XS
SM
MD
LG