Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля КДБ адбылася акцыя ў падтрымку Дзянісава


Радыё Свабода Учора ўвечары пяцёра актывістаў незарэгістраванай моладзевай ініцыятывы “Бунт” правялі акцыю ў падтрымку свайго сябра Дзяніса Дзянісава. Насупраць будынку КДБ яны рагарнулі транспарант “Бунт” за свабоду Дзянісава”.

Ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў.

Нагадаем, што Дзяніс Дзянісаў быў затрыманы 16 лютага. Цяпер ён знаходзіцца ў Віцебскім следчым ізалятары №2. Летась супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу па абвінавачванні ў “арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
XS
SM
MD
LG