Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<B>Эўразьвяз зьбіраецца падоўжыць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў


Радыё Свабода Сталыя афіцыйныя прадстаўнікі краінаў-сяброў Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Брусэлі, прапануюць захаваць санкцыі супраць Беларусі і Ўзбэкістану. Адпаведную пастанову яны выносяць на паседжаньне міністраў замежных спраў краінаў Эўрапейскага Зьвязу 5 сакавіка. Пра гэта паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.

Калі пастанова будзе ўхваленая міністрамі, дык санкцыі супраць Беларусі захаваюцца цягам наступных 12 месяцаў. Фінансавыя санкцыі тычацца 36 беларускіх чыноўнікаў разам з Аляксандрам Лукашэнкам за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў і ўціск грамадзянскай супольнасьці, таксама за перасьлед апазыцыі пад час прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году. Таксама ім забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG