Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея разгледзіць магчымасьць выдзяленьня крэдыту Беларусі


Радыё Свабода Пытаньне аб выдзяленьні Беларусі расейскага крэдыту можа быць разгледжанае цягам двух месяцаў. Такую заяву журналістам зрабіў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае агенства Прайм-ТАСС.

Міністар таксама сказаў журналістам, што памер крэдыту будзе абмяркоўвацца пасьля станоўчага вырашэньня пытаньня аб яго выдзяленьні.

Інфармацыя пра беларускую просьбу была распаўсюджаная 22 лютага. А раней прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заяўляў, што сёлета ставіцца задача прыцягнуць у беларускі бюджэт каля 1,5 мільярдаў даляраў зьнешніх рэсурсаў. Галоўным аргумэнтам называецца рост коштаў на энэрганосьбіты, якія імпартуюцца з Расеі.
XS
SM
MD
LG