Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Рынкевіч: рэжым выхаду з галадоўкі для А.Казуліна павінны працягнуць


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта адвакат Ігар Рынкевіч заявіў пасьля спатканьня з Аляксандрам Казуліным у віцебскай калёніі, якое адбылося 28 лютага. “Ён дагэтуль не набраў вагі, якая была ў яго да галадоўкі. Самаадчуваньне ў Казуліна ня лепшае, таму я супраць пераводу яго на звычайны турэмны рэжым”, сказаў “Свабодзе” Ігар Рынкевіч.

Нагадаем, ужо болей за два месяцы Аляксандр Казулін у калёніі мае права заставацца ў ложку і не працаваць. Таксама ён мае магчымасьці адмыслова харчавацца. Раней паведамлялася, што гэты рэжым для Аляксандра Казуліна працягнецца да 1-га сакавіка.

У канцы мінулага году былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін трымаў галадоўку пратэсту цягам 53 дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG