Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на "Свабодзе" – Аляксандар Вайтовіч


Радыё Свабода У чацьвер, 1cакавіка, ад 11.00 да 12.00 раніцы са слухачамі "Свабоды" па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць Аляксандар Вайтовіч. Ён апошні абраны тайным галасаваньнем прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, правадзейны ўдзельнік Эўрапейскай акадэміі навук, экс-старшыня Савету Рэспублікі. Сёньня спадар Вайтовіч – лідэр руху “Супрацоўніцтва і прагрэс”, грамадзкага аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва”. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com).

Яму 69 гадоў, ураджэнец Капыльскага раёну. Акадэмік. 32 гады працаваў у Інстытуце фізыкі, прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесьніка дырэктара па навуковай працы. Затым быў дырэктарам Інстытуту малекулярнай і атамнай фізыкі Акадэміі навук Беларусі, мае 24 вынаходзтвы, 200 навуковых працаў. З траўня 1997 году – прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

19 сьнежня 2000 году абраны старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня.

28 ліпеня 2003 году з-за правядзеньня незалежнай палітыкі ў Савеце Рэспублікі Вайтовіч быў адкліканы ўказам прэзыдэнта і з тае пары зазнаў ганеньні. У 2006 годзе браў удзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, аднак зьняў сваю кандыдатуру.

Мае жонку і сына.

Задайце пытаньне вядомаму палітыку, паспрачайцеся зь ім, падзяліцеся сваёй ідэяй!

Яшчэ раз нагадваем нумар кругласутачнага тэлефона-аўтаадказьніка: (8-017) 266-39-52, для SMS-паведамленьняў – 391-22-24. Пытаньні можна дасылаць і праз электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG