Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне Свабоды: як ушанаваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў?


Радыё Свабода, Менск Як павінна быць ушанаваная памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў – гэтак гучыць пытаньне тыдня на Радыё Свабода.

Спадар: “Канечне, узьвесьці помнікі, каб ушанаваць памяць іхнюю. Альбо мэмарыяльны комплекс, як гэта зроблена ў Хатыні. Колькі там загінула – тысячы людзей. Кшталту, як на паўночнай “Галгофе” – Гулагу – тысяч трыццаць нашых сьвятароў закатавалі. Чаму не? Каб людзі ведалі, перад кім схіляць калені. І каб маліліся за іх у нашых цэрквах і касьцёлах”.

Спадарыня: “Я лічу, што, канечне, неабходна, каб нашыя дзеці памяталі пра загіблых. Таму і ў Курапатах трэба мэмарыял рабіць. Вось як Хатынь, дзе ўсе спаленыя вёскі ўвекавечаныя, так і ў Курапатах, канечне, абавязкова”.

Юнак: “Я лічу, што памяць ахвяраў палітрэпрэсіяў павінна заставацца. І на месцы забойстваў павінны быць узьведзеныя помнікі”.

Юначка: “Нейкае кіно трэба паказваць, каб людзі памяталі. Бо ўсё ж такі гэта было”.

Спадар: “Пісаць у кнігах, газэтах, кіно паказваць. Што заўгодна, каб толькі памяталі”.

Спадар: “Вы лічыце, што сёньня гэта магчыма? Па-мойму, гэта з галіны фантастыкі. Паглядзіце вакол, чым сёньняшняе становішча адрозьніваецца ад 37-га году? Хіба толькі “варанкі” ноччу ня езьдзяць. Усё”.

Юначка: “Я думаю, што помнікі – гэта мінімум, што мы можам зрабіць. Таксама абавязкова даваць праўдзівую інфармацыю ў падручніках і ўвогуле праўдзівую інфармацыю. Пра максымум шмат што можна казаць. Магчыма, выплаціць грошы, хто яшчэ застаўся жывы альбо іхным дзецям, калі жывыя”.

Спадар: “Як іх ушанаваць? Трэба актыўна ўдзельнічаць у паходах у Курапаты і ў іншыя месцы. Але пры гэтых уладах нічога такога ня будзе. Бо гэта ж не беларускія ўлады, гэта антыбеларускія ўлады. Яны зьнішчаюць мову, культуру, гісторыю нашу. Вось так я думаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG