Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы рыхтуюцца да змаганьня з птушыным грыпам


Радыё Свабода У беларускім войску ствараюцца спэцыяльныя атрады, якія будуць аказваць дапамогу ў ліквідацыі магчымых асяродкаў птушынага грыпу.

Аб’яднаныя атрады з вайскоўцамі радыяцыйнай, хімічнай, біялягічнай абароны будуць сфармаваны ва ўсіх абласьцях краіны і змогуць пры неабходнасьці пачаць працу цягам 24-х гадзінаў. Цяпер яны забясьпечваюцца спэцыяльнымі машынамі і абсталяваньнем для правядзеньня дэзінфэкцыйных працаў, сродкамі індывідуальнай абароны.
XS
SM
MD
LG