Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Дзяніса Дзянісава наведае адвакат


Алег Грузьдзіловіч, Менск 28-га лютага актывіста апазыцыі Дзяніса Дзянісава, якога ўтрымліваюць ў віцебскім сьледчым ізалятары, наведае адвакат Пётар Каваленка. Пасьля гэтага візыту стане вядома, ці вылучанае спадару Дзянісаву пэўнае абвінавачаньне.

Паводле папярэдніх зьвестак, Дзяніс Дзянісаў падазраваны ў “арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Між тым сьведкі акцыі пратэсту 18-га чэрвеня ў Віцебску заяўляюць, што Дзяніс Дзянісаў удзелу ў ёй ня браў. Актывіста Дзянісава ўтрымліваюць за кратамі з 16 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG