Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца з актывістамі апазыцыі


Радыё Свабода Сёньня ў Берасьці а 12-й гадзіне Аляксандар Мілінкевіч правядзе прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў рэгіянальных выданьняў. Чакаецца, што лідэр дэмакратычнага руху паведаміць пры вынікі сваіх сустрэчаў, што адбыліся напярэдадні і сёньня ў Пружанах, Івацэвічах, Ганцавічах, Кобрыне і іншых райцэнтрах.

Паводле старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрася Губарэвіча, на сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам былі запрошаныя актывісты ўсіх апазыцыйных партыяў і рухаў. “Вызначаецца магчымасьць далучэньня новых прыхільнікаў да ствараемага цяпер ў Беларусі грамадзкага руху “За Свабоду!”, – падкрэсьлівае Ю.Губарэвіч.

Паводле прэсавай службы, найбліжэйшымі днямі А.Мілінкевіч наведае Магілеўскую і Віцебскую вобласьці. Галоўнай мэтай гэтых паездак ёсьць стварэньне арганізацыйных структур дэмакратычнага руху “За свабоду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG