Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі яшчэ да шасьці беларускіх чыноўнікаў


Радыё Свабода Злучаныя Штаты дадалі да сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальшаваньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і разгон акцыяў апазыцыі яшчэ шэсьць чалавек.

Міністэрства фінансаў ЗША пастанавіла замарозіць рахункі 6 асобаў, уключна з генэральным пракурорам Пятром Міклашэвічам, міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым і міністрам інфармацыі Ўладзімерам Русакевічам. Таксама ўведзеная забарона грамадзянам ЗША мець бізнэс-дачыненьні з гэтымі асобамі. Колькасьць чыноўнікаў якія патрапілі пад санкцыі ЗША вырасла такім чынам да 16-ці. Такія ж санкцыі былі раней уведзеныя Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG