Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: АГП просіць пракурора абараніць сваіх сяброў ад КДБ


Радыё Свабода Сёньня старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў зьвярнуўся да пракурора вобласьці. Ён просіць парупіцца пра прававую абарону сяброў партыі й ацаніць дзеяньні супрацоўнікаў рэгіянальнай управы КДБ.

У лісьце спадар Палякоў распавёў, што 22 лютага сябра партыі АГП, студэнта Гомельскага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога Івана Сяргеева выклікалі ў дэканат мэханічна-тэхналягічнага факультэту. Дзьве гадзіны спадар Сяргееў вымушаны быў гутарыць з двума невядомымі, якія назваліся супрацоўнікамі ўправы КДБ у Гомельскай вобласьці.

“Выкарыстоўваючы пагрозы, згаданыя асобы прымусілі Івана Сяргеева напісаць пад дыктоўку забавязаньне не выдаваць зьместу гутаркі, а таксама інфармаваць іх пра партыйныя справы ў інтарэсах дзяржаўнай бясьпекі”.

У лісьце да пракурора Васіль Палякоў сьцьвярджае, што падобныя дзеяньні з боку супрацоўнікаў УКДБ да сяброў АГП набылі сыстэмны характар.

У сваю чаргу, сам Іван Сяргееў зьвярнуўся да начальніка ўправы КДБ з просьбай расьсьледаваць выпадак з асобамі, якія на яго ціснулі.

Гл. таксама: Гомель: актывісты АГП скардзяцца ў пракуратуру на супрацоўнікаў КДБ Інтэрвію У.Міхайлава, завэрбаванага КДБ студэнта-каліноўца Студэнт прызнаўся, што быў завэрбаваны КДБ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG