Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 18 тысяч дзяцей штодня паміраюць ад голаду


Радыё Свабода 18 тысяч дзяцей ня Зямлі штодзень паміраюць ад голаду і недаяданьня. А ўсяго ў сьвеце паўгалоднае існаваньне вядуць 850 мільёнаў чалавек, палова зь іх – дзеці.

Гэтыя лічбы паведаміў выканаўчы дырэктар Усясьветнай харчовай праграмы ААН Джэймс Морыс. Паводле яго, больш за ўсё дзяцей галадаюць у Індыі – прынамсі 100 мільёнаў, і ў Кітаі – каля 40 мільёнаў.

За апошнія гады доля людзей, якія галадаюць, зьнізілася ў сьвеце з адной пятай да адной шостай, аднак абсалютная колькасьць тых, хто пакутуе ад голаду ў сувязі з ростам насельніцтва Зямлі , павялічваецца штогод на 5 мільёнаў чалавек.
XS
SM
MD
LG