Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску зноў размалявалі помнік Леніну


Вячаслаў Кулік, Пінск Сёньня працаўнікі камунальнай службы Пінску ізноў чысьцілі помнік Леніну на плошчы яго імя. Напярэдадні жыхары гораду заўважылі, што на пастамэнце зьявіліся белыя надпісы па-ангельску.

Адным зь першых паведаміў пра сьвежыя надпісы на старым пастамэнце помніка Леніну ў Пінску сталы слухач Радыё Свабода Валянцін Клімавец:

“Я быў у 1-м доме на плошчы Леніна. І мы бачылі, што на пастамэнце намаляваныя белай фарбай з балёнчыку нейкія сымбалі. Цэлы дзень ніхто ўвагі не зьвяртаў”.

Пасьля тэлефанаваньня Валянціна Клімаўца ў ідэалягічны аддзел Пінскага гарвыканкаму чыноўнікі накіравалі чысьціць Леніна працаўнікоў ЖЭС-4. Гутарым з галоўным інжынэрам гэтай службы Валер’ем Кісялёвым:

“Надпісаў у нас у горадзе вельмі шмат. На прыпынках, на дамах. А на помніку Леніна — другі надпіс запар”.

Помнік Леніна ў Пінску стварыў маскоўскі скульптар Міхал Альтшулер трыццаць сем гадоў таму. Усталявалі яго ля былой каталіцкай бажніцы, якую савецкі КДБ выкарыстоўваў як турму.

Жыхар Пінску, сябра Саюзу беларускіх мастакоў Яўген Шатохін кажа, што грамадзкасьць мае намер усталяваць тут памятны знак:

“Гэта ж усяго за некалькі мэтраў ад гэтага Леніна. І атрымліваецца, што мусіць застацца ці тое, ці другое. Побач гэтыя помнікі існаваць ня могуць. Вядома, час падказвае, што помнік Леніну мусіць быць зьняты”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG