Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Супрацьядзьдзе ад “Панарамы” – ваша “Свабода”. А супрацьядзьдзе супраць вашай “Свабоды” – наша “Панарама”.


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 27 лютага, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам таксама можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Спадар: “Паважаная радыёстанцыя “Свабода,” мой зварот да Вас заключаецца ў наступным. Дапамажыце выцягнуць з турмы Аляксандра Казуліна. Будучы прэзыдэнт Беларусі – Аляксандр Казулін. Гэты чалавек ахвяраваў сваім здароўем у імя справядлівасьці. І Гасподзь Бог пашле яму моцы стаць кіраўніком дзяржавы. Дайце свабоду Казуліну! Мілінкевіч нядрэнны чалавек. Але няма падобнага да Казуліна ў цяперашні час у Беларусі. І прэзыдэнт гэта добра ведае, таму ён даў яму 5,5 гадоў на тэрмін пасьля свайго наступнага абраньня”.

Спадар: “Супрацьядзьдзе ад “Панарамы” – ваша “Свабода”. А супрацьядзьдзе супраць вашай “Свабоды” – наша “Панарама”.

Спадар: “Паколькі апазыцыя ляяльна ставіцца да дыктатарскага рэжыму, вызваленьне ад тыраніі ў бліжэйшыя 10-15 год нерэальна”.

Валянціна Стэфанаўна: “Добры дзень, Радыё Свабода! Вельмі хачу, каб Вы павіншавалі з Днём Нараджэньня Пузыню Ўладзімера Якаўлевіча. Сёньня яму спаўняецца 67 год. Каб Вы падзякавалі яго за тую працу, якую ён зрабіў для Беларусі і пажадалі яму здароўя”.

Анастас Семяновіч: “Добры дзень, шаноўнае Радыё Свабода. Таварышы Лукашэнка і Ваш урад, Вы просіце ў Расеі 1,5 мільярды даляраў. Пытаньне: хто іх будзе вяртаць назад Расеі? Вы вырашылі, каб нашы дзеці і ўнукі іх потым вярталі. Я як стары пэнсіянэр катэгарычна супраць, каб мае дзеці і ўнукі іх вярталі. За іх кошт я жыць не хачу і ня раю Вам гэта рабіць. Канечне, Вашым дзецям, унукам і праўнукам, я ўпэўнены, Вы ўжо забясьпечылі вартае жыцьцё. А мы гэтага зрабіць не маглі. Тыя грошы, якія былі на “кніжцы,” я думаю, ужо прапалі, то бок урад іх скраў, хаця Вы абяцалі іх нам вярнуць. Разьлічвацца сваёю маёмасьцю, напэўна, будзем да таго часу, пакуль не прададзім усю ўласнасьць. Па гэтаму прапаную Вам адправіць урад у адстаўку, скамплектаваць яго з прафэсіяналаў-дэмакратаў і правесьці паўторныя выбары прэзыдэнта. Вось Вам мая парада. Зваротнага шляху няма. Дзякую за ўвагу”.

Павал Васільевіч, Менск: “Паважанае Радыё Свабода! Наконт пабудовы храма ў Кобрыне ў гонар Суворава. Пакуль на Беларусі нябоская ўлада ў сяброўстве з маскоўскім патрыярхатам і Філярэтам, усе нашы высілкі на забарону пабудовы гэтай царквы, відаць, будуць марнымі. Застаецца верыць, што ў недалёкай будучыні ў вольнай Беларусі ў гонар акупантаў-катаў храмаў і музэяў ня будзе”.

Мікалай, Валожыншчына: “Не ўкладваецца ў галаве, каб у гонар забойцы беларусаў, Суворава царква будавала храм. Неверагодна, што царква апраўдвае злачынства супраць беларускага народа. Сьвятары, апамятайцеся! Успомніце запаведзь: не забі!”

Спадар: “Вельмі цікавае ўражаньне ад дзейнасьці Мілінкевіча. Уся апазыцыя за ратацыю, Мілінкевіч – супраць. Уся апазыцыя за Кангрэс для таго, каб сустракацца і абмяркоўваць, Мілінкевіч – супраць. Апазыцыя за тое, каб пашыраць дапамогу Беларусі ў сьвеце, паехалі ў Штаты, Мілінкевіч – супраць. Брэнд такі: “Баба Яга – супраць”. Але калі сур’ёзна, гэта вельмі нагадвае францускія эталёны палітыкі: “Дзяржава – гэта я,” “Пасьля мне хоць патоп”. Калі не я на чале нават не Беларусі, а цяпер пакуль апазыцыі. Пра гэта добра вядома, але гэта параза”.

“Паважная рэдакцыя. Мы тут з жонкай пабіліся аб заклад. Я сьцьвярджаю, што ў PR-акцыі па раскрутцы Мілінкевіча Ваша рэдакцыя зробіць усё. Калі нават дзе-небудзь землятрус адбудзецца, Вы будзеце казаць пра тое, што “вось Мілінкевіч туды не паехаў. Вось які ён разумны!” Не паехаў ён у Штаты, а калі там Лябедзька сходзіць дзе ў рэстарацыю, то скажаце, што “Лябедзька схадзіў у рэстарацыю, а Мілінкевіч туды не паехаў, каб не атруціцца”. Калі Ірына Казуліна сустрэнецца з прэзыдэнтам, то Вы скажаце, што “вось Мілінкевіч туды не паехаў. Ён лічыць гэта ня слушным”. Можа быць, выйграю я. А жонка сьцьвярджае, што, можа быць, Вы да гэтага не апусьціцеся. Але я бачу, што жа гэтага ідзе. Кожны дзень: “Мілінкевіч, Мілінкевіч, Мілінкевіч…” Слухайце, ёсьць жа ў Беларусі яшчэ нехта. Дзякуй. Паглядзім, хто выйграе”.

Ларыса, Менск: “Вельмі цікава было пачуць, што ў Расеі вядзецца прапаганда таго. каб на ролю прэзыдэнта быў абраны Аляксандр Рыгоравіч. Гэта сьведчыць аб тым, што ў Расеі не задаволены Пуціным. Калі насамрэч там будзе абраны Лукашэнка, дык для нас гэта будзе добры знак. Як гэта будзе адбывацца, ня вельмі зразумела. Але ў неўзабаве пабачым. У нашым жыцьці ўсялякае бывае”.

Ніна Ярмалінская, Салігорск: “Добры вечар шаноўнаму спадарству. Эўрапейцамі маюць права лічыць сябе адукаваныя, шляхетныя беларусы, вернікі каталіцкай рэлігіі. А не праваслаўныя атэісты, якія плянуюць пабудаваць сувораўскі храм у Кобрыне. Дзякую”.

Спадар: “Я тэлефаную наконт наступнай праблемы. Па левы бок ад Маскоўскіх могілак знаходзіцца гаражны каапэратыў “Гарызонт”. Адрас: Каліноўскага, 113. Гэтаму каапэратыву гадоў 30. Уладальнікамі засталіся адныя пэнсіянэры, вэтэраны. Вось паблізу пабудавалі праваслаўны храм. Пакуль ішло будаўніцтва ніхто сяброў каапэратыву не чапаў. Вось восеньню ўжо здаецца будынак гэтага храма, і зьнешні выгляд плоту і дахаў гаражоў пачаў раздражняць мясцовую адміністрацыю Першамайскага раёну і, напэўна, ужо служак культу. І ўжо ідзе гаворка пра тое, каб пабудаваць плот, як мінімум чатырохмэтровы, каб не было бачна гаражоў. Калі гэта замінае служкам культу ці раённай адміністрацыі, узялі б і пабудавалі. Але не, яны хочуць гэты плот пабудаваць за кошт сяброў каапэратыву. Нават у нашым пад’езьдзе, у нашым доме, каб жыльцы плацілі за ўтрыманьне дамафона, прайшлі па кватэрам сабраць подпісы. А там сабралі ў нядзелю 25 лютага нібыта сход без таго, каб кожны сябар каапэратыву расьпісаўся, што згодзен – ня згодзен, па рукам палічылі, нібы ўсе згодныя ўдзельнічаць у гэтым будаўніцтве. Але гэта абдзіралаўка з пэнсіянэраў, асноўных уладальнікаў гаражоў. І вось цяпер, калі на сходзе выступаў старшыня каапэратыву, гаворка ішла пра тое, што адміністрацыя раёна ўдзельнічае на парытэтных умовах. Па 50 % зь сяброў каапэратыву і 50 % кошту плоту з адміністрацыі. Але гэта атрымліваецца зь сяброў каапэратыву, 500 зь нечым гаражоў, будзе сабрана больш за 50 тысяч даляраў. Дык вось захацелася б, каб Вы ўмяшаліся. Ну вось маладых прадпрымальнікаў абкладваюць усялякімі падаткамі. Але куды ж ужо са старых браць?! На сход прыходзілі старыя. Ну, трымаюць гараж па звычцы. Можа, там нейкі “жыгуль” ці “масквіч” стары. Я лічу, Вам патрэбна ўмяшацца. Бо на сходзе не былі прадстаўлены рашэньні ні раёну, ні гарадзкой адміністрацыі. Са спазьненьнем прыйшоў раённы архітэктар і пачаў гразіцца, што “калі вы ня пойдзеце на гэта, то можаце не разьвітацца са сваімі гаражамі,” то бок адміністрацыя іх зьнясе. Мне цікава, на знос у адміністрацыі раёна грошы знойдуцца, а пабудаваць за свой кошт не. Адміністрацыя раёна скінулася б са служкамі культу і пабудавалі б плот, калі гэтыя гаражы нечым зьневажаюць вока прыхажанаў, тым больш тых, якіх там яшчэ няма. Проста просьба зьвярнуць на гэта ўвагу”.

Спадар: “Савецкая ўлада ў Кобрыне збанкрутавала фінансава, так, як і ў іншых мястэчках. Датацый больш ня будзе, трэба недзе браць грошы. І для таго спатрэбіўся Сувораў. А раптам, а можа набягуць з Расеі, дадуць што-небудзь, хоць бы на гэты храм. А потым якія-небудзь турысты наедуць. Пад Менскам абнаўляюць царкву на грошы графаў Чапскіх, якія яшчэ дажываюць у Амэрыцы, нашчадкі іх. Тут хапаюцца ўжо за саломінку. І ўся прычына ў савецкай шызафрэніі. А на Суворава Аляксандра Васільевіча, генэралісімуса ўсіх войскаў расейскіх, нашы кобрынскія рускія, больш рускія, чым самі рускія, так, паміж намі кажучы, пляваць хацелі. Ня быў бы Сувораў, быў бы Гітлер, ня быў бы Гітлер, быў бы Сталін. Давалі б грошы ці хаця б рабілі выгляд, што плаціць будуць”.

Спадар: “Наконт пытаньня ці можам мы лічыць сябе эўрапейцамі. Каб атрымаць адказ на гэтае пытаньне варта зайсьці ў прыбіральню на любое прадпрыемства ці ўстанову, дзе ў куце, а ў лепшым выпадку ў сьметніцы горы выкарыстаных абрыўкаў газэт ці часопісаў. Хутка вясна, і неад’емнай часткай гарадзкога пэйзажу стануць кучы біялягічных сабачых адходаў на сьнезе. Ну, а летам абпляваныя ходнікі і лаўкі. Ці магчыма такое ў Нямеччыне ці Бэльгіі?”

Віктар Буто, Менск: “Толькі павярхоўная размова. Але вельмі сумняюся, што яе прапусьцяць у эфір. Пра тупіковую пазыцыю, якую займаюць журналісты і слухачы беларускай службы Радыё Свабода, таксама ўладамі Менску і Беларусі. У эфір журналісты, як і ўлады прапускаюць перадачы, дзе маюцца другасныя зьвесткі, неаб’ектыўныя, апасродкаваныя ці іншыя падобныя, якія нацыю толькі разьядноўваюць. Гэта тычыцца і тых, што прадстаўляюць апазыцыю. Калі нешта добрае прадстаўляецца, то гэта глушаць. Журналісты, слухачы, апазыцыя, улады не жадаюць чуць, што ўяўляе зь сябе народ і як яму прыходзіцца жыць і выжываць з 91-га году насамрэч. Ня дзіўна, што Беларусь рухаецца ў нікуды. І шлях такі наўмысна абралі ўлады ў 1991 годзе. Спачатку пачалі крыўдзіць найбольш бездапаможных і безабаронных, а потым усіх астатніх. Пачалося ажыцьцяўленьне сапраўднага генацыду ліквідатараў на ЧАЭС з артыкулам 14 часткай 2 закона СССР “Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, якія пацярпелі ад катастрофы” ад 12 траўня 1991 года. А сёньня атрымліваюць пінскі і пабоі нават любыя зь “недатыкальных” і народ нагул. Дзякуй”.

Анатоль Жэрдзеў. Гомель: “Дзень добры, Радыё Свабода! Я вось паслухаў, што зьбіраюцца рэстаўрыраваць Полацкі храм і праводзіць туды цэнтральнае ацяпленьне. І слушна абураюцца спэцыялісты гэтай ідыёцкай прапановай, таму што ёсьць прыклад, які я хачу прывесьці. У горадзе Каневе на Ўкраіне таксама ёсьць аналягічная царква 12 стагодзьдзя, і туды было праведзена ацяпленьне. І ў выніку ўцечкі з гэтых трубаў грунт сапсаваўся там, і царква трэснула. Вось адзін з прыкладаў таго, да чаго можа прывесьці гэта ацяпленьне. І тое, што кажуць рэстаўратары, таксама трэба разумець. Таму трэба абурыцца ўсім, каму дарагія гэтыя гістарычныя каштоўнасьці нашы. Таму што гэта вельмі шкодная справа робіцца супраць гэтага гістарычнага аб’екту. Дзякуй за ўвагу”.

Спадарыня: “На земле в одном лишь месте Ты жених, а я невеста. То, что вместе нагадаем, Только Минск лишь разгадает.

На фоне гэтага касабокага песеннага тэксту беларускага гледача запрашаюць на кінэматаграфічны шэдэўр “Маёр Ветраў”. А Вы пойдзеце? Вось-вось, зноў пойдуць “хабзайцы” ды першакурсьнікі. І каму такое кіно патрэбна?”

Спадар: “Каб ушанаваць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій сёньня трэба на ўзроўні моладзі, інтэлігенцыі нашага грамадзтва зьбіраць матэрыялы пра гэтых людзей, іх фотаздымкі, лісты. А перш за ўсё, трэба забараніць камуністычныя партыі, камуністычныя арганізацыі, само слова “камунізм”. Прыраўняць яго да “фашызму,” і гэта ўсё зрабіць на ўзроўні закону. Таму што самае галоўнае, што зьнішчылі ў нас камуністы, – гэта яны зьнішчылі чалавека як асобу. І каб гэта адрадзіць, нам патрэбна яшчэ не адно пакаленьне. Дзякую за ўвагу”.
XS
SM
MD
LG