Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: сябры БНФ далучаюцца да руху “За Свабоду”


Радыё Свабода У часе берасьцейскай абласной канфэрэнцыі Партыі БНФ ухвалілі рэзалюцыю аб падтрымцы руху “За Свабоду” на чале з Аляксандрам Мілінкевічам.

Вырашана далучыцца да дзейнасьці руху “За Свабоду” паводле ўсіх пытаньняў, якія ня супярэчаць статутным мэтам Партыі БНФ і рашэньням яе кіроўных органаў. Рэзалюцыя таксама заклікае ўсіх сябраў партыі актыўна ўдзельнічаць у дзейнасьці руху на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.
XS
SM
MD
LG