Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла найстарэйшая жыхарка Беларусі Ганна Барысевіч


Радыё Свабода Ганьне Адамаўне было 118 гадоў. Яна памерла ў пятніцу 23 лютага. Ганна Барысевіч нарадзілася ў 1888 годзе. Па яе засталіся трое дзяцей, 13 ўнукаў, чатыры праўнукі і чатыры прапраўнукі.

“Мне падаецца, маці і ня думала, што памрэ”, кажа 80-гадовая дачка доўгажыхаркі спадарыня Ніна. Месяц таму карэспандэнты “Комсомольской правды в Белоруссии” наведвалі Ганну Барысевіч, і тады, адказваючы на пытаньне, што трэба рабіць, каб пражыць так доўга, яна адказала: “А я нiчога не бяру да галавы". Было відавочна, што яна захавала ясны розум, уцямную мову і нядрэнную памяць. Праўда, скардзілася, што апошнім часам ёй стала больш цяжка хадзіць. Ганна Барысевіч была старэйшая за Гітлера, Чарлі Чапліна, Міхаіла Булгакава…
XS
SM
MD
LG