Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж.Буш: “Мы будзем настойваць на забесьпячэньні свабоды ў Беларусі”


Радыё Свабода Злучаныя Штаты будуць настойваць на забесьпячэньні свабоды ў Беларусі, заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, выступаючы ўвечары ў панядзелак у Вашынгтоне на сустрэчы асацыяцыі рэспубліканскіх губэрнатараў амэрыканскіх штатаў. “Мы будзем настойваць на забесьпячэньні свабоды там, дзе мы можам настойваць – у такіх месцах, як Куба, Беларусь і Мьянма”, заявіў прэзыдэнт ЗША.

Пры гэтым Джордж Буш падкрэсьліў, што ЗША “павінны дапамагаць іншым (краінам) ўсьвядоміць вялікае бласлаўленьне свабоды, перадае РИА "Новости".

Заявіўшы, што ягоная адміністрацыі будзе праводзіць “рашучую замежную палітыку”, кіраўнік Белага Дому паведаміў, што адным з гэтых накірункаў зьяўляецца барацьба з карупцыяй у замежных краінах. "Мы кінем выклік карупцыі там, дзе мы яе выявім", заявіў презыдэнтЗША.

Раней адміністрацыя ЗША ўвяла забарону на ўсе абаронныя пастаўкі з ЗША ў Беларусь, Кубу, Іран, Паўночную Карэю, Сырыю, Вэнэсуэлу і Віетнам і ўнесла іх у сьпіс краінаў, якім ліцэнзіі на такія пастаўкі больш не выдаюцца. У “чорным сьпісе” знаходзяцца Беларусь, Іран, Паўночная Карэя , Сырыя і Віетнам, якім забаронена выдача ліцэнзій на абаронныя экспартныя пастаўкі, а таксама Мьянма, Кітай, Лібэрыя, Самалі і Судан, у дачыненьні да якіх працягвае дзейнічаць “эмбарга на пастаўкі ўзбраеньняў”.
XS
SM
MD
LG