Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства прыроды Беларусі – за пабудову атамнай станцыі


Радыё Свабода Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі падтрымлівае будаўніцтва ў краіне АЭС, бо атамная энэргія – “найбольш экалягічна чыстая крыніца энэргіі”. Пра гэта паведаміў 26 лютага на прэсавай канфэрэнцыі міністар прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі Лявонці Харужык.

Л.Харужык падкрэсьліў, што пры правільнай эксплюатацыі атамная энэргетыка менш уплывае на навакольнае асяродзьдзе, чым гідраэнэргетыка і ветраныя ўстаноўкі.

Да таго ж, як адзначыў Лявонці Харужык, Беларусь не павінна аддаляцца ад агульнасусьветных тэндэнцыяў. Сёньня ўва ўсім сьвеце атамная энэргія зьяўляецца асноўным відам цеплавой і электрычнай энэргіі.
XS
SM
MD
LG