Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся візыт дэлегацыі апазыцыі ў ЗША


Радыё Свабода, Менск Дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе лідэраў Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і Партыі камуністаў беларускай Сяргея Калякіна, а таксама Ірыны Казулінай і старшыні рабочай групы Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Сяргея Мацкевіча распачала візыт у ЗША

Візыт працягнецца да 4 сакавіка. Паводле спадара Калякіна, адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі ўрадавых і няўрадавых структураў. Дэлегацыя мае намер выкласьці супольную пазыцыю адносна сытуацыі ў Беларусі й магчымасьці ЗША ўплываць на яе. Плянуюцца сустрэчы з прадстаўнікамі Кангрэсу, Дзярждэпартамэнту і амэрыканскай грамадзкасьці.

Старшыня палітрады аб’яднаных дэмсілаў Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ад паездкі ў складзе дэлегацыі. Ён настойваў на ўключэньні ў яе склад прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў. Але самай галоўнай прычынай адмовы ад паездкі ён называе адсутнасьць узгодненай пазыцыі.

У гэты самы час плянуецца візыт міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава ў Нью-Ёрк на канфэрэнцыю ААН у пытаньнях гандлю людзьмі. Пры гэтым міністар Навумаў уваходзіць у сьпіс неўязных у ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG