Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы на 12 гадзінаў быў затрыманы аўтобус з-за фільму пра Плошчу


Любоў Лунёва, Менск Беларускія памежнікі каля дванаццаці гадзінаў трымалі на памежным пункце “Макраны” на мяжы з Украінай аўтобус з 42 пасажырамі. Затрыманыя (а гэта група моладзі, якая вярталася з экскурсіі ў Львоў) некалькі гадзінаў не маглі атрымаць пэўнага адказу ад мытнікаў — калі ім дазволяць ехаць далей.

У 3.30 ночы мытнікі знайшлі ў Дар’і Румянцавай дыск зь фільмам “Плошча”. Як вынік, у дзяўчынкі забралі і дыск, і кампутар. Мытнікі адмовіліся даць які-небудзь камэнтар Радыё Свабода.

Адна з затрыманых, 16-гадовая Гелена Карміцкая з Наваполацку, распавяла пра інцыдэнт на мяжы: “Трымалі нас усіх. Вельмі доўга рабілі пратакол. Яны не адказвалі на пытаньне, чаму мы ўсе ня можам ехаць. У нас ужо не было дастатковай колькасьці прадуктаў, а таксама вады. Але выходзіць з аўтобуса мы маглі. Нам адказалі, што нічога нельга купіць на самой мытні, а таксама, што няма амаль ніякіх прыладаў, каб зрабіць гарбату ці каву”.

Даволі часта мытнікі спыняюць на мяжы маладых людзей, якія маюць пры сабе значкі “За свабоду” альбо бел-чырвона-белыя стужкі на заплечніку. Звычайна затрыманьне цягнецца ня больш за гадзіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG