Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі падпішуць пагадненьне аб гандлі паміж Беларусьсю і Расеяй?


Радыё Свабода У Беларусі сумняваюцца, што беларуска-расейскае пагадненьне аб узаемным гандлі будзе падпісанае 1 сакавіка, як гэта плянавалася раней. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс”, спасылаючыся на крыніцу ў беларускім урадзе.

Паводле крыніцы агенцтва, існуе нейкі варыянт тэксту, які ўжо зацьвердзіў урад Расеі як пазыцыю на перамовах. Аднак беларускі бок гэтага дакумэнту пакуль што не атрымаў. Не атрыманы ад расейскага боку адказ і на прапановы беларускага боку адносна ўнясеньня карэктываў у пагадненьне.

Акрамя таго, ва ўрадзе Беларусі адзначаюць, што з таго часу, як праект пагадненьня быў парафіраваны ў Маскве ў сярэдзіне студзеня, “сытуацыя істотна зьмянілася”, шматлікія пункты папросту састарэлі.

У прыватнасьці, шэраг пытаньняў у праекце пагадненьня, напрыклад, адносна ўрэгуляваньня паставак беларускага цукру на расейскі рынак, дагэтуль ня вырашаны.

Гл.таксама: Беларусь просіць у Расеі крэдыт на паўтара мільярда даляраў Герман Грэф: “Просьба Беларусі мае права на існаваньне”
XS
SM
MD
LG