Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Удзельнікаў дэбатных клюбаў затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы


Радыё Свабода На памежным пераходзе “Макраны” Маларыцкага раёну звыш 10 гадзінаў знаходзіўся аўтобус, якім грамадзяне Беларусі, Украіны і Грузіі вярталіся з Украіны.

У аўтобусе было больш за 40 чалавек (пераважна моладзь), якія прадстаўляюць дэбатныя клюбы з розных краінаў. На памежны пераход аўтобус прыбыў яшчэ ўначы з 25 на 26 лютага, аднак памежнікі і мытнікі чакалі апэратыўную групу зь беларускай сталіцы, каб зрабіць асабісты агляд рэчаў усіх пасажыраў.

У выніку мытнае афармленьне аўтобуса на памежным пераходзе “Макраны” працягвалася больш за 10 гадзінаў, ва ўдзельнікаў вандроўкі былі забраныя друкаваныя матэрыялы, а таксама ноўтбук.
XS
SM
MD
LG