Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС не камэнтуюць зьвесткі пра візыт У.Навумава ў ЗША


Алег Грузьдзіловіч, Менск Супрацоўнік прэсавай службы МУС Алег Сьлепчанка не пацьвердзіў, але і не абверг зьвесткі пра тое, міністар унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў адляцеў у Нью-Ёрк у камандзіроўку.

Раней гэтыя зьвесткі распаўсюдзіў інтэрнэт-газэта “Ежедневник” без спасылкі на пэўныя крыніцы. Цікаўнасьці да гэтай паездкі тлумачыцца тым, што Уладзімір Навумаў уваходзіць ў сьпіс высокіх беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і ЗША у сувязі з падазрэньнямі ў датычнасьці да зьнікненьня палітычных апанэнтаў беларускага рэжыму.

У амбасадзе ЗША у Беларусі таксама не камэнтуюць зьвесткі аб магчымай камандзіроўцы У.Навумава ў ЗША.

Між тым стала вядома, што 20 лютага Савет міністраў РБ прыняў пастанову №218 “Аб камандзіраваньні У.У. Навумава ў Нью-Ёрк (ЗША)”. Спасылку на існаваньне такой пастановы можна пабачыць у інтэрнэце на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала РБ.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на сайце Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG