Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кобрын: апазыцыя ініцыюе збор подпісаў супраць храму ў гонар Суворава


Радыё Свабода Сёньня ў Кобрыне актывісты апазыцыі пачалі тлумачыць насельніцтву горада прычыны, зь якіх там будуецца так званы сувораўскі храм. Адначасова вядзецца збор подпісаў супраць гэтага праекту праваслаўнай царквы.

Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Юрась Губарэвіч паведаміў:

“Вырашана правесьці інфармацыйную кампанію, перадусім сярод жыхароў гораду Кобрына, расказаць як пра гэтае будаўніцтва, так і пра тое, кім зьяўляецца для Беларусі Сувораў. Таксама пачынаем збор подпісаў жыхароў Кобрына, якія незадаволеныя тым, што будучая царква атрымае імя Аляксандра Суворава.

Пры гэтым хачу падкрэсьліць, што мы абсалютна не выступаем супраць плянаў пабудовы царквы. Бажніцы традыцыйных канфэсіяў – гэта нармальна для Беларусі. Але немагчыма надаваць храму імя таго, хто прынёс на Беларусь толькі адмоўнае”.
XS
SM
MD
LG