Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: у сябраў Партыі БНФ міліцыянты забралі бюлетэнь “Наш выбар”


Радыё Свабода Прэзэнтацыя адноўленага бюлетэню адбылася ў часе абласной справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Партыі БНФ, што прайшла ў Берасьці.

Чатырох удзельнікаў канфэрэнцыі, якія вярталіся цягніком “Берасьце — Віцебск”, затрымалі супрацоўнікі транспартнай міліцыі. Міліцыянты забралі 100 асобнікаў бюлетэню “Наш выбар”, каб высьветліць, ці законна выйшла друкаваная прадукцыя.

У часе канфэрэнцыі сябры Партыі БНФ абмеркавалі й сытуацыю вакол будаўніцтва ў Кобрыне праваслаўнага храму ў гонар Аляксандра Суворава. Партыйцы ўхвалілі прапанову правесьці інфармацыйную кампанію супраць наданьня царкве імя Суворава, войскі якога здушылі паўстаньне пад кіраўнітцвам Тадэвуша Касьцюшкі. Плянуюць зьбіраць подпісы ды інфармаваць жыхароў Кобрына пра злачынствы сувораўскіх войскаў у Беларусі.

Кіраўніком Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ на канфэрэнцыі пераабраны Юрась Губарэвіч.
XS
SM
MD
LG