Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Барадулін папраўляецца


Ганна Соўсь, Менск Як паведамілі Радыё Свабода ў аддзяленьні рэанімацыі шпіталю Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, стан здароўя Рыгора Барадуліна палепшыўся. Чакаецца, што неўзабаве яго могуць перавесьці з рэанімацыі ў палату.

Унучка пісьменьніка Дамініка паведаміла Свабодзе, што ў Рыгора Іванавіча нармалізаваўся ціск, тэмпэратура ў норме, ён ужо ходзіць і сёньня тэлефанаваў дадому.

Народны паэт Беларусі трапіў у рэанімацыю 22 лютага. Лекары паставілі дыягназ “пнэўманія”.

У шпіталі Рыгор Барадулін сустрэў свой 72-гі дзень народзінаў.

Гл. таксама • Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну – 72 гады

• Віншаваньні Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну
XS
SM
MD
LG