Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

І.Казуліна і С.Скрабец заклікалі далучыцца да руху "Свабоду прафэсару Казуліну!"


Радыё Свабода Жонка былога кандыдата ў прэзыдэнта зьняволенага Аляксандра Казуліна Ірына і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец у звароце да студэнтаў, асьпірантаў, выкладчыкаў і прафэсараў навучальных установаў сьвету просяць падтрымаць міжнародны рух "Свабоду прафэсару Казуліну!"

"Мы патрабуем ад Лукашэнкі неадкладна вызваліць А.Казуліна – барацьбіта за свабоду і справядлівасьць, які правёў 53-дзённую галадоўку ў засьценках рэжыму, пратэстуючы супраць парушэньня правоў чалавека ў нашай краіне, супраць зьнікненьня і забойства людзей, зьніштажэньня газэтаў, зьбіцьця людзей у часе мірных дэманстрацыяў", – гаворыцца ў заяве.

"Мы просім усіх свабодалюбівых грамадзянаў, усіх, хто ненавідзіць дыктатарскія рэжымы, усіх, каму дарагія агульнапрызнаныя ўсясьветныя каштоўнасьці: дэмакратыя, законнасьць, правы чалавека, – стаць удзельнікам нашага руху і падтрымаць наша патрабаваньне да Лукашэнкі неадкладна вызваліць прафэсара Казуліна".
XS
SM
MD
LG