Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Прыйшоў час заняпаду палітычнай кар''еры Аляксандра Лукашэнкі"


Радыё Свабода Акадэмік Аляксандар Вайтовіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Аляксандар Казулін і праваабаронца Валеры Дунаеў накіравалі ліст дэлегатам першага зьезду партыі "Справедлівая Расея".

У лісьце гаворыцца: "Цяперашні крызыс у расейска-беларускіх стасунках, выкліканы неадэкватнасьцю і непрадказальнасьцю вышэйшага кіраўніцтва Беларусі, паставіў пад пагрозу шмат якія сумесныя праекты ў сфэрах эканомікі, культуры, навукі, нанёс вялікую страту двухбаковым адносінам...

У той жа час Беларусь стаіць сёньня перад пачаткам краху "беларускага эканамічнага цуду", якое ўсе гэтыя гады трымалася на танных расейскіх энэрганосібатх. У Беларусі сасьпела неабходнасьць ажыцяўленьня іншай праграмы разьвіцяьця краіны...

На жаль, у Расеі часам заплюшчваюць вочы на факты парушэньня праоў і свабодаў беларускіх грамадзянаў, наязнасьці палітычных вязьняў. Аднак расейская палітычныя эліта павінна усьвядоміць, што прыйшоў час заняпаду палітычнай карэеры Аляксандра Лукашэнкі..."
XS
SM
MD
LG