Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Пераможцы Рок-каранацыі 2006</B>


Зьміцер Падбярэзскі, Менск У ноч з 25 на 26 лютага ў канцэртнай залі "Менск" адбылася "Рок-каранацыя". рок-карону году атрымала гомельская група “Rasta”.

Намінацыя “Лепшы выканаўца хіп-хопу году” — гурт “Городская тоска” з альбомам “С миром” (выдавец “Go-Records”, Гомель).

Намінацыя “Кліп году” “Apple Tea” групы “Apple Tea” (рэж. Уладзімір Янкоўскі).

Намінацыя “Лепшая песьня году”“Гадзючнік”, выканаўца — група “N.R.M.”

Намінацыя “Выканаўца году” Янка Маўзэр (група “Tav.Mauzer”).

Намінацыя “Альбом году”“Босиком по мостовой” групы “J_морс”.

Намінацыя “Праэкт году” — зборнік твораў розных выканаўцаў “Прэм’ер Тузін 2006”.

Намінацыя “Рок-выканаўца году”Атмараві, за альбом “Романтика”.

Намінацыя “Папулярны выканаўца году” — група “J_морс” за альбом “Босиком по мостовой”. Намінацыя “Пазытыўная музыка” — група “Наугаль” за альбом “У земли под юбкой”.

Намінацыя “Традыцыя і сучаснасьць” — група “Ur’ia” за альбом “Калі-чакра”.

Намінацыя “Сьпеўная пазія”Зьміцер Вайцюшкевіч за альбомы “Танга з ружай” на вершы У.Някляева і “Калыханкі”.

Намінацыя “Цяжкая музыка” — гомельская група “Rasta” за альбом “The Age of Movement”.

Намінацыя “Рок-карона году” — група “Rasta”.

Спецыяльныя прызы: у намінацыі “Надзея году” — група ВИА “Визит”, у намінацыі “Лепшы замежны выканаўца беларускага рок-н-рола” — група “Daimos” (Смаленск).
XS
SM
MD
LG