Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Мілінкевіч: “Трэба ехаць, калі мы маем узгодненую пазыцыю”


Алесь Дашчынскі, Менск Напярэдадні візыту ў ЗША суб’ектам дэмакратычнай кааліцыі не ўдалося дасягнуць кампрамісу ў пытаньні правядзеньня кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка прапаноўваў да 25 лютага падпісаць дамову “Кампраміс дзеля адзінства”. Сябры палітрады не прынялі гэтую прапанову, але ўтварылі пагаджальную камісію, якая пакуль толькі зьбірае прапановы.

Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч пра тое, чаму ён не бярэ ўдзелу ў паездцы ў ЗША:

“Я прапанаваў, каб паехалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, акрамя партыйных актывістаў. І таксама я казаў пра галоўную прычыну – яна асноўная. Я лічу, што можна ехаць да партнэраў, вельмі важных, толькі тады, калі ў нас ёсьць узгодненая пазыцыя, калі ў нас ёсьць супольны погляд, як далей дзейнічаць. Калі мы сапраўды пры гэтых людзях, у гасьцях, не пачнем спрэчкі. Гэта ж проста сорамна. Спрачацца трэба тут, а ехаць трэба, калі прыйдзеш да кансэнсусу. Трэба ехаць, калі мы маем узгодненую пазыцыю. Сёньня такой няма, і гэта ведаюць усе. І гэта самая галоўная прычына. Немагчыма ехаць і спрачацца ў час, калі трэба выкладаць супольную пазыцыю”.

Гл. таксама: Беларускія апазыцыянэры ляцяць у Вашынгтон без Мілінкевіча Палітычная рада дэмакратычных сілаў стварае пагаджальную камісію Палітычная рада дэмсілаў шукае кампрамісу Чаму Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ехаць у ЗША?
XS
SM
MD
LG