Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйныя структуры – дэмакратычныя ці бюракратычныя? (фота)


Валеры Руселік, Вільня Увечары 23 лютага ў віленскім Доме правоў чалавека адбылася грамадзкая дыскусія на тэму “Беларуская дэмакратыя ў палоне апазыцыйных структур”.

Журналісты, палітолягі, студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, прадстаўнікі грамадзкасьці абмяркоўвалі апошнія падзеі ў апазыцыйным асяродку Беларусі і сёньняшні характар апазыцыйных структур.

На думку многіх выступоўцаў, гэтыя структуры з дэмакратычных ператварыліся ў бюракратычныя. Апазыцыю на грамадзкай дыскусіі прадстаўляў старшыня Рады беларускай інтэлегенцыі і дырэктар Беларускага ліцэю Ўладзімер Колас. Ён заклікаў лідэраў апазыцыі да яднаньня і адказаў на шматлікія пытаньні прысутных.

“Круглы стол” 23 лютага стаўся першым у сэрыі грамадзкіх дыскусій, якія віленскі Дом правоў чалавека плянуе праводзіць рэгулярна.


Уладзімер Колас у часе дыскусіі

Гл. таксама: У Вільні адзначылі Дзень салідарнасьці ў Доме правоў чалавека
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG