Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну – 72 гады


Ганна Соўсь, Менск Свой 72 дзень народзінаў дзядзька Рыгор сустракае ў аддзяленьні рэанімацыі шпіталю Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Як распавяла Свабодзе жонка Валянціна Міхайлаўна, лекары паставілі дыягназ – пнэўманія з ускладненьнямі. Дзядзька Рыгор у прытомнасьці, але ягоны стан пакуль яшчэ цяжкі, дагэтуль трымаецца высокая тэмпература. Лекары кажуць, што ўжо крыху ёсьць паляпшэньне.

Рыгор Барадулін трапіў у шпіталь 22 лютага. У адзяленьне рэанімацыі наведнікаў не пускаюць. Да таго ж у шпіталі аб’яўлены каранцін па грыпу.

Імя Рыгора Барадуліна – у сьпісе намінантаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Віншаваньні сяброў і калегаў Рыгору Барадуліну – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG