Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рок-каранацыя”: хто мае найбольшыя шансы ў кожнай зь 10 намінацый?


Радыё Свабода У нядзелю 25 лютага ў канцэртнай залі “Менск” адбудзецца “Рок-каранацыя”. У кожнай зь 10 намінацыі – ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх ужо вызначыла журы.

Некаторыя намінацыі гучаць крыху нязвыкла. Да прыкладу, “Пазытыўная музыка”. У фінал тут выйшлі 3 каманды: малавядомыя “Вірус ліха”і “Пару рублёў”, ды яшчэ “Нагуаль”.

Яшчэ адна новая фармулёўка намінацыі – “Сьпеўная паэзія”, якую прапанаваў Міхал Анемпадыстаў. Тут 5 прэтэндэнтаў: Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Тацяна Беланогая, “P.L.A.N”, Зьміцер Вайцюшкевіч. Музыкі мяркуюць, што тут трэба выбіраць паміж Камоцкім і Шалкевічам, але журы, хутчэй за ўсё, аддасьць перавагу Зьмітру Вайцюшкевічу, які выпусьціў летась ажно 4 альбомы і адыграў безьліч канцэртаў.

У намінацыі “Выканаўца году” – 4 прэтэндэнты: Зьміцер Вайцюшкевіч, Ян Маўзэр з гурту “Таварыш Маўзэр”, Ігар Варашкевіч (“Крама”), і Лёня Паўлёнок (“Нагуаль”). Тут зноў жа паводле папулярнасьці (колькасьці альбомаў і канцэртаў) больш за ўсё шансаў у Вайцюшкевіча.

У намінацыі “Цяжкая музыка” 4 прэтэндэнты: “Раста”, “Зьніч”, “Таварыш Маўзэр” і “SOK”. У “Зьніч” і“SOK” шансаў няшмат. Барацьба будзе паміж “Растай” і “Маўзэрам”.

У намінацыі “Традыцыі і сучаснасьць” прагназаваць цяжка. Тут прэтэндэнты – “Стары Ольса”, “Аляксандра і Канстанцін”, “Юр’я” і “Pete Paff”.

“Поп-рок выканаўца году”. Найбольш шанцаў у “J-mors”, але сярод прэтэндэнтаў – “Клёндайк”, Пётр Ялхімаў, “Безь білету”.

Што да намінацыі “Рок-выканаўца году”, адмыслоўцы адзначаюць трошкі нечаканы склад прэтэндэнтаў: “ZET”, “Drum Extasy”, “Індыга”, “Атмараві”. У “ZET” стары альбом, але музычныя крытыкі мяркуюць, што барацьба будзе паміж “ZET” і “Індыга”.

Намінацыя “Гіп-гоп”. Прэтэндэнты: “Чырвоным па беламу”, “Городская тоска” і “Неумолкаемые”. Непрадказальна.

Кліп году. Прэтэндэнты – “Безь білету”, “Apple tea”, “J-mors”. Прыз атрымаць можа кожны...

Ну і “Гіт году”. Прэтэндуюць: “Гадзючнік” (NRM), “Заенька” (“Індыга”), “Не ўмірай” (“J-mors”), “Сьвятло ў цемры” (“IQ48”), “Аўтабіяграфія”(Вольскі – Варашкевіч). Кампазыцыю “J-mors” можна пачуць у этэры радыстанцыяў. Пасьля сакавіцкіх падзеяў вельмі папулярнымі сталі “Гадзючнік” (NRM) і “Сьвятло ў цемры” (“IQ48”).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG