Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная Свабода”: госьць эфіру – вакаліст гурту IQ48 Аляксандар Ракавец


Радыё Свабода .

Сёньня ў перадачы "Начная Свабода" вакаліст і аўтар тэкстаў гурту IQ48 Аляксандар Ракавец. Гутарка аб фэстывалі "Рок-Каранацыі 2007", які адбудзецца ў нядзелю. Пра беларускую рок-музыку гавораць паэт Міхал Анемпадыстаў, адзін з арганізатараў канцэртаў беларускіх музыкаў у Варшаве Павал Бушка, мастак Алесь Пушкін, палітык Мікола Статкевіч і кіраўнік "Свабоднага Тэатру" Мікалай Халезін.

Што азначае дата 23-га лютага для суседніх зь Беларусьсю краінаў?

У Польшчы сёньня выйшаў на экраны фільм ляўрэата Оскара Фолькэра Шлёндарфа "Страйк". Удзельніца "Салідарнасьці" Ганна Валентыновіч, якая стала прататыпам галоўнай гераіні, пратэстуе супраць паказу.

У Празе адбылася чэская прэм''ера новай п''есы Тома Стопарда, дзеяньне якой адбываецца сярод іншага ў Чэхаславаччыне ў часы так званай "нармалізацыі" пасьля савецкай акупацыі.

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту. У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава зноў вяртаемся да "Рок-Каранацыі" – яе гісторыя. У "Начной чытанцы" вершы Міхаліны Емельянавай.

Пасьля 23-й – запіс гутаркі Анатоля Лябедзькі з слухачамі Свабоды, у "Экспэртызе Свабоды" – эканоміка ў Беларусі. Ці правільна дзейнічае кіраўніцтва краіны, каб не дапусьціць эканамічнага крызысу. Удзельнікі – эканамісты Яраслаў Раманчук і Алесь Чубрык. "Беларуская Атлянтыда. Без бар''ераў" – беларускі сьвет па-за межамі Беларусі.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG