Лінкі ўнівэрсальнага доступу

A.Казулін прапануе на Кангрэсе дэмсілаў сфармаваць урад народнага даверу


Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэтую прапанову палітык выказаў падчас сустрэчы з адвакатам Ігарам Рынкевічам, якая адбылася ў віцебскай калёніі 23 лютага.

Паводле Ігара Рынкевіча Аляксандр Казулін мяркуе, што “праз урад народнага даверу можа вырашыцца і праблема лідэрства ў апазыцыі”. “Казулін вітае здольнасьць Палітрады дэмакратычных сіл ісьці на кампраміс дзеля адзінства, але засьцерагае ад таго, каб праца апазыцыі не завязла ў пагадняльных камісіях”, - кажа Ігар Рынкевіч.

Паводле адваката Рынкевіча, Аляксандр Казулін пачуваецца лепей і выглядае больш здаровым.

Гл. таксама: А.Казулін выказваецца за ўрад народнага даверу А.Казулін: “Рэпутацыя Беларусі збанкрутавала”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG