Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Дзень абаронцаў Айчыны ў Беларусі адзначаюць 23 лютага?


Альгерд Невяроўскі, Менск Чым ёсьць гэтае сьвята для беларусаў? Ці адзначаюць яны яго? На гэтыя пытаньні адказваюць людзі на менскіх вуліцах, а таксама гісторык Аляксей Кароль.

Першаму наш карэспандэнт задаў гэтае пытаньне спадару сярэдняга веку:

Спадар: “Гэта пайшло з савецкага часу. У гэты дзень была створаная савецкая армія. І дагэтуль сьвяткуецца”.

Карэспандэнт: “І як вы ставіцеся да гэтага сьвята? Ці адзначаеце яго?”

Спадар: “Я служыў у войску, але не сьвяткую. У Беларусі гэтае сьвята не настолькі заўважнае, як у Расеі”.

Спадарыня: “Здаецца, была такая армія яшчэ ў грамадзянскую вайну. Раней ва ўсім Савецкім Саюзе сьвяткавалі”.

Спадар з бутэлькай піва: “Быў падпісаны загад 23 лютага 1917 году аб стварэньні Чырвонай арміі. Але я сёньня адзначаю іншы, свой дзень”.

Хлопец: “Ёсьць такая гісторыя, што нібыта нехта 23 лютага знайшоў цыстэрну са сьпіртам. Я ня надта сьвяткую. Падарункі прыняў, але ніякіх мерапрыемстваў на сёньняшні дзень не пляную, бо не люблю кампаніяў”.

Карэспандэнт: “Ці ведаеце вы, чаму Дзень абаронцаў Айчыны ў Беларусі сьвяткуецца 23 лютага?”

Спадар: “Шчыра кажучы, не. Я не служыў, і гэта не маё сьвята”.

Спадар: “Дзень стварэньня Чырвонай арміі. Гэта сьвята нашых бацькоў, якія ваявалі. Гэта наша гісторыя, а гісторыю трэба памятаць. Сьвяткуюць усе, ну і мы на працы адзначаем. Мы фактычна ўсе прайшлі праз войска. У нас жа няма сьвята нашай беларускай арміі”.

Хлопец: “Я ня ведаю. Мо таму што вясна. Сёньня глядзеў цікавую перадачу пра тое, што вясной душы загіблых салдат вяртаюцца на сваю радзіму. І глядзяць на прыгажосьць пачатку вясны”.

Дзяўчына: “Гэта неяк зьвязана зь лютаўскай рэвалюцыяй. А Беларусь тады ўваходзіла ў склад Расейскай імпэрыі. У мяне бацька вайсковец, мы адзначаем у сям’і”.

Гэткія былі адказы людзей на вуліцах Менску.

А вось які погляд на дзень 23 лютага выказаў гісторык Аляксей Кароль:

Кароль: “Ужо даўно вядома, што 23 лютага было ўзятае новай уладай дзеля адзначэньня адной са сваіх перамогаў пад Нарваю і Псковам. І як часта бывае ў гісторыі, даты даюць хібу. Бо ня ўсё было так, як потым гэта падавалася і гераізавалася. Перамогі там не было. Сэнс у тым, што гэта была дата як вяха новай улады ў найноўшай гісторыі, якую яны пачалі ствараць. І такім чынам яна праіснавала ўсе гады савецкай улады.

Калі ж адышоў Савецкі Саюз і ляснулася савецкая ўлада, гэта час перабудовы і далей, то гэтая дата пачала трансфармавацца — як Дзень абаронцаў Айчыны.

Што тычыцца нашага погляду на гэтую дату, то, я думаю, трэба ставіцца з разуменьнем да тых, хто служыў у войску, хто быў у гарачых пунктах. Але прывязка павінна быць да іншай даты, якая ідзе з глыбіняў беларускай гісторыі. Я маю на ўвазе перамогу гетмана Астроскага”.



23 лютага было абвешчанае ў Савецкай Расеі “Днём Чырвонай арміі” ў 1922 годзе. Пазьнейшая міталёгія, якая прывязвае сьвята да перамогаў Чырвонай арміі над нямецкім войскам пад Псковам і Нарвай 23 лютага 1918 году, не пацьвярджаецца ніякімі дакумэнтамі – у гэтым дзень на фронце нічога не адбывалася.

Свае сумневы з нагоды выбару даты выказваў, прыкладам, савецкі маршал Клімент Варашылаў. У 1933 годзе ён пісаў у газэце “Правда”: “... прымеркаваньне сьвяткаваньня гадавіны Чырвонай арміі да 23 лютага мае даволі выпадковы і цяжка вытлумачальны характар і не супадае з гістарычнымі датамі
XS
SM
MD
LG