Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рыгор Барадулін у рэанімацыі


Ігар Карней, Менск 22 лютага ў аддзяленьне рэанімацыі шпіталю Ўпраўленьня справаў прэзыдэнта Беларусі быў дастаўлены народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. У аддзяленьні адмовіліся паведаміць дыягназ Барадуліна. Аднак пацьвердзілі, што стан здароўя хворага цяжкі. Апошнім часам дзядзька Рыгор, як яго цёпла называюць сябры і прыхільнікі таленту, меў праблемы са здароўем.

Заўтра, 24 лютага, Рыгору Барадуліну спаўняецца 72 гады.

Яго імя – у сьпісе намінантаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
XS
SM
MD
LG