Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Юшчанка сустрэнуцца ў сакавіку


Радыё Свабода Амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка паведаміў, што Аляксандар Лукашэнка і Віктар Юшчанка сустрэнуцца ў Кіеве ў сакавіку. "Дакуманты ўжо гатовыя, але засталіся некаторыя пытаньні. Мяркую, што на наступным тыдні мы ўзгаднім канчатковую дату візыту", — цытуе амбасадара БелаПАН.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сустрэча прэзыдэнтаў пераносіцца з-за арганізацыйных праблемаў, зьвязаных зь пераразьмеркаваньнем паўнамоцтваў ва ўрадзе Ўкраіны.

Валянцін Вялічка заявіў: "Я катэгарычна абвяргаю чуткі пра магчымае скасаваньне візыту. Сустрэча прэзыдэнтаў адбудзецца. Толькі крыху пазьней, чым мы разьлічвалі".
XS
SM
MD
LG