Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Студэнты машынабудаўнічага інстытута выступілі з патрыятычным пачынам “З намі ў атрадзе — баец рэвалюцыі!”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 23 лютага ў розныя гады мінулага.

У 1927 годзе “Сялянская ніва” паведамляе: “Выканаўчы камітэт камуністычнай партыі ў Менску на апошнім сваім паседжаньні паміж іншых спраў абгаварыў пытаньне аб спосабе зарэагаваньня на арыштаваньне беларускіх паслоў. Камітэт зрабіў гэткі прыгавор: зьвярнуцца да ўраду саветскіх рэспублікаў з прапазыцыяй запрапанаваць Польшчы вымену арыштаваных паслоў, 2) узмагчы рэпрэсіі ў адносінах да Палякаў, 3) павялічыць камуністычную агітацыю па усей тэрыторыі Заходняй Беларусі…”

Пад рубрыкай “Усесаюзны камсамольскі сход” “Чырвоная змена” ў 1977 годзе паведамляе: “Смаргонь. Сур’ёзную, прынцыповую размову вялі на сваім сходзе камсамольцы калгаса “Чырвоны партызан”. Паляводы калгаса выступілі з ініцыятывай “Паляпшэнню і рацыянальнаму выкарыстанню зямель — камсамольскі клопат!” Вырашана адпрацаваць на ачыстцы палёў 2 суботнікі. Магілёў. Студэнты машынабудаўнічага інстытута выступілі з патрыятычным пачынам “З намі ў атрадзе — баец рэвалюцыі!” У час працоўнага семестра гэтага года ў кожны з 20 студэнцкіх будаўнічых атрадаў будзе залічаны рэвалюцыянер. Заробленыя за яго грошы будуць адлічаны ў Фонд міру”.

На гэтым тыдні 1997 году “Мы и время” за подпісам першага сакратара ЦК КПБ Віктара Чыкіна друкуюць ліст Кім Чэн Іру: “Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, Рэспубліканскі Савет Руху “За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць” і Пастаянны Прэзыдыюм Беларускага рэспубліканскага таварыства сяброў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі імя Кім Ір Сэна шлюць Вам — кіраўніку карэйскага народу і значнаму дзеячу міжнароднага камуністычнага і антыімпэрыялістычнага руху сардэчныя віншаваньні ў сувязі з усенародным сьвятам — днём Вашага 55-годзьдзя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG