Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Герман Грэф: “Просьба Беларусі мае права на існаваньне”


Паводле “Інтэрфаксу” Кіраўнік Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі Герман Грэф заявіў, што расейскі ўрад раней абмяркоўваў зь беларускімі ўладамі магчымасьць выдзяленьня стабілізацыйнага крэдыту.

"Лічу, што такая просьба мае права на існаваньне. Мы абмяркоўвалі магчымасьць, што ў разе патрэбы ўрад Расеі гатовы разгледзець такі варыянт”, – сказаў расейскі міністар. Паводле Г.Грэфа, тэрміны і сума крэдыту зьяўляюцца прадметам перамоваў.

Раней сёньня прадстаўнік Міністэрства фінансаў Беларусі паведаміў, што ўрад краіны зьвярнуўся да ўраду Расейскай Фэдэрацыі з просьбаю аб выдзяленьні беларускаму боку стабілізацыйнага крэдыту на паўтара мільярда рублёў.

На пачатак 2007 году замежны дзяржаўны доўг Беларусі склаў 840 мільёнаў даляраў пры прадугледжаным бюджэтам ліміце 2 мільярды даляраў.

Гл.таксама: Беларусь просіць у Расеі крэдыт на паўтара мільярда даляраў
XS
SM
MD
LG