Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь просіць у Расеі крэдыт на паўтара мільярда даляраў


Радыё Свабода Урад Беларусі зьвярнуўся да ўраду Расейскай Фэдэрацыі з просьбаю аб выдзяленьні беларускаму боку стабілізацыйнага крэдыту на паўтара мільярда рублёў – пра паінфармавала БелТА, спасылаючыся на крыніцу ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

Паводле крыніцы дзяржаўнага агенцтва, рашэньне зьвярнуцца да ўраду Расеі “абумоўлена неабходнасьцю дадатковага фінансаваньня выдаткаў бюджэту, выкліканых рэзкім павышэньнем цэнаў на энэрганосьбіты”.

На пачатку месяца міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут заяўляў, што краіна плянуе сёлета пазычыць каля мільярда даляраў для кампэнсацыі росту цэнаў на расейскія энэрганосьбіты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG