Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – рэстаўратар Уладзімер Ракіцкі


Радыё Свабода

Сёньня ў перадачы "Начная Свабода" пасьля 22-й гадзіны ўдзельнічае былы навуковы кіраўнік рэстаўрацыі Спаса-Эўфрасіньнеўскай царквы ў Полацку Ўладзімер Ракіцкі. Ён пакінуў працу на знак пратэсту супраць зьмены канцэпцыі рэстаўрацыі.

У досьледах – беларускае войска. Сярод іншага яно адмаўляецца ад кірзавых ботаў і анучаў. Людзі адказваюць на пытаньне: "Які ў вас самы моцны ўспамін ад службы ў войску?".

Прагучыць кінаагляд Максіма Жбанкова, "аБЛОГа" беларускага Інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – пра фэстываль "Рок-Каранацыя", а ў "Начной чытанцы" – вершы Міхаліны Емяльянавай.

Пасьля 23-й – запіс адказаў Анатоля Лябедзькі на пытаньні наведнікаў нашага сайту, "Беларуская Атлянтыда. Без бар''ераў" – беларускі сьвет па-за межамі Беларусі. Таксама вандроўка Ягора Маёрчыка ў Івянец і агляд лістоў на "Свабоду" ў "Паштовай скрынцы 111".
XS
SM
MD
LG