Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пытаньне лідэрства на Кангрэс дэмсілаў выносіцца ня будзе


Радыё Свабода Палітычная Рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў прыняла рашэньне аб правядзеньні Кангрэсу дэмакратычных сілаў па тых пытаньнях, па якіх дасягнуты кансэнсус.

Гэтыя пытаньні – стварэньне “Пазытыўнай альтэрнатывы”, “Малой канстытуцыі”, рэформа структураў кааліцыі, стратэгія і плян дзейнасьці аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Пытаньне лідэрства на Кангрэс ня будзе выносіцца. Таксама створана пагадняльная камісія, якая будзе абмяркоўваць прапанаваны Вінцуком Вячокам “Кампраміс дзеля адзінства”.

Аляксандар Мілінкевіч тым часам зноў пацьвердзіў, што ня будзе браць удзелу ў паездцы кіраўнікоў апазыцыйных партыяў у ЗША, заплянаванай з 25 лютага па 4 сакавіка.

Гл.таксама: Палітычная рада дэмсілаў шукае кампрамісу Чаму Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ехаць у ЗША? Анатоль Лябедзька: “Што галоўнае: ці дэмакратычная “вэртыкаль”, ці ўсё ж такі шырокая кааліцыя?”
XS
SM
MD
LG