Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непаўналетняга сына Валер''я Леванеўскага затрымалі з улёткамі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Чатырнаццацігадовага Антона Леванеўскага затрымала ахова гарадзенскага рынку “Карона”. Гэта адбылося 21 лютага каля васямнаццатай гадзіны, калі хлопец раздаваў улёткі з паведамленьнем пра плянаваны ў Менску мітынг прадпрымальнікаў.

Антона перадалі міліцыянтам. Адзін зь іх, паводле Валер’я Леванеўскага, каб давесьці хлопца да дзяжурнай машыны, надзеў яму на адну руку кайданкі. У машыне, да якой было каля ста мэтраў, кайданкі зьнялі. Хлопца даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі Горадні, а пазьней, на просьбу бацькі, прывезьлі дадому.

Валеры Леванеўскі зазначае, што пратаколу затрыманьня і канфіскацыі ўлётак не складалі. Усё гэта разам з ужываньнем кайданкоў ён лічыць парушэньнем. Паводле ягонага патрабаваньня міліцыя правярае здарэньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG