Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька: “Што галоўнае: ці дэмакратычная “вэртыкаль”, ці ўсё ж такі шырокая кааліцыя?”


Радыё Свабода 22 лютага з 11:00 да 12:00 са слухачамі "Свабоды" размаўляў лідэр Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Анатоль Лябедзька.


Відэафрагмэнт запісу перадачы (5,8 Mb).



Адказ на аўдыё-лісты:

– “Як грамадзянка Беларусі я проста абураная словамі апазыцыянэра Лябедзькі. Ён сказаў: “Мы будзем вырашаць, як выкарыстаць патэнцыял Мілінкевіча, якую нішу яму даць”. Што вы сабе дазваляеце, спадар Лябедзька? І ўрэшце хто вы такі, каб вырашаць лёс Мілінкевіча? Мілінкевіч прызнаны бальшынёй народу Беларусі лідэр. Ганьба! Апазыцыя называецца… Адныя амбіцыі, зайздрасьць, фальш! Прабачце, што грубавата”.

– “Хачу зьвярнуцца да Лябедзькі і К*. Пакіньце ў спакоі Аляксандра Мілінкевіча: гэта сапраўды народны лідэр”.

Лябедзька: “Я разумею людзей, разумею іх эмоцыі... Таму што ўжо 13 гадоў мы ідзем па тунэлі, няма сьвятла, хочацца пераменаў, хочацца маленькіх перамог. Але я не хацеў бы, каб мы праз пэўны час ізноў змагаліся зь нейкай сыстэмай, з тым, што мы недавырашылі, недагаварылі. Таму давайце будзем абсалютна шчырыя...”

Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 23 лютага.
XS
SM
MD
LG