Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобрын: “Для Расеі ён — цудоўны палкаводзец, а для нас — забойца”


Вячаслаў Кулік, Кобрын У Кобрыне пачалося будаўніцтва так званага сувораўскага праваслаўнага храму. Гэтае паведамленьне на “Свабодзе” выклікала шырокае абмеркаваньне ў Беларусі. Грамадзкае таварыства “Бацькаўшчына”, Таварыства беларускай мовы імя й Саюз беларускіх пісьменьнікаў зьвярнуліся з адкрытым лістом да мітрапаліта Філарэта — яны патрабуюць спыніць будаўніцтва храму-помніка. Аналягічныя звароты накіравалі прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму, упаўнаважанаму ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леаніду Гуляку, а таксама кіраўнікам выканаўчай улады Берасьцейскай вобласьці і Кобрына. У працяг тэмы мы сёньня цікавімся меркаваньнямі менавіта жыхароў Кобрына.

Спадар: “Ведаеце, гэта вельмі балючая тэма і для самой царквы. Але ж гэта можа выявіцца гадоў празь дзесяць. Насамрэч вельмі нэгатыўны характар. Але ж сьвятары праваслаўнай царквы, на жаль, гэтага не разумеюць. Калі б яны разумелі, то не было б думкі будаваць тут сувораўскі храм”.

Спадарыня: “Няпэўная інфармацыя. Гэта храм-помнік загінулым ва ўсе войны. Сувораў — гэта ня самае галоўнае ў гэтым храме. Гэта ня ў гонар Суворава. Ён будзе называцца “сувораўскі” з той простай прычыны, што калісьці адзін канкрэтны храм у нашым горадзе наведваў Сувораў”.

Спадар: “Кожны храм, у прынцыпе, гэта лепш, чым стрыптыз-клюб. Але ня вельмі пазытыўная энэргія, аўра вакол гэтага храму ў Кобрыне. Я тут жыву, міма ежджу кожны дзень. Уражаньне, што гэта ня храм, а нейкая вайсковая база”.

Спадар: “Не хачу такіх справаў абмяркоўваць. Не хачу ў іх лезьці”.

Спадарыня: “Я рускі чалавек. Але я таксама лічу, што называць яго “сувораўскі” ў Беларусі на Кобрыншчыне, куды Сувораў прыйшоў не з асьветаю, а зь мячом, мякка кажучы, неэтычна. Напрыклад, ніхто не адмаўляе, што і Напалеон быў геній, але на Барадзінскім полі ніхто не ўсталёўвае яму помніка ці мэмарыяльнай дошкі”.

Спадарыня: “Храм нікому замінаць ня будзе. Вы ж ведаеце, якая ў нас цяпер моладзь — колькі наркаманаў. Я разумею, што ўсіх іх туды не зацягнеш, аднак хоць нехта калісьці ды зойдзе”.

Спадарыня: “Як правіла, сярод нашых людзей альбо абыякавыя абсалютна, якія кажуць: “Мяне гэта не датычыць”, ці падтрымліваюць усьлед за іншымі дзеля масавасьці”.

Карэспандэнт: “А асабістае меркаваньне?”

Спадарыня: “Маё меркаваньне застаецца пры мне, даруйце”.

Спадар: “Я ўвогуле лічу, што аніякія храмы не павінны мець імя аніводнага палкаводца. Сам палкаводзец як такі — гэта забойца. Называць яго імем храм — парушаць біблейскі запавет. Сувораў — цудоўны палкаводзец для Расеі, а для нас –забойца!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG